Краязнаўчы турнір у бібліятэцы

19 кастрычніка ў бібліятэцы імя Янкі Купалы ў межах краязнаўчай праграмы «Мой город – Родины частица» прайшоў краязнаўчы турнір “Ад Полацка пачаўся свет”.

Гэта, мабыць, самае працаёмкае, значнае і цікавае мерапрыемства праграмы.

Праводзіцца яно паміж навучэнцамі школ зоны абслугоўвання (СШ № 3, 6, 8 і Полацкае кадэцкае вучылішча). Кожная школа рыхтуе каманду з пяці чалавек, тэма турніру адпавядае тэме гадавога плана праграмы. У гэтым годзе турнір быў прысвечаны знамянальнай даце: 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і меў назву “Скрозь прызму часу”. У ім прынялі ўдзел каманды СШ №6 і Полацкага кадэцкага вучылішча.

Першым чалавекам, які стаў друкаваць кнігі для беларусаў, стаў наш зямляк Францыск Скарына, які сваім талентам праславіў Бацькаўшчыну далёка за яе межамі. І падчас турніру ўдзельнікі паказалі свае веды пра беларускага першадрукара і яго кніжную спадчыну, успомнілі і гісторыю кнігадрукавання, і людзей, якія прадоўжылі справу Скарыны.

Пачаўся турнір з конкурсу, які называўся “Нечаканкі з бочкі”, а потым камандам было прапанавана гульнявое поле. На ім – назвы конкурсаў і нумары пытанняў. Заданні розныя па тэматыцы і цяжкасці. Каманды па чарзе выбіралі раздзел і лічбу, а потым давалі адказ на пытанне. Паміж конкурсамі праходзілі музычныя і відэапаўзы, а таксама гульня “Асацыяцыі”.

Дыплом I ступені атрымала каманда СШ №6, якая паказала глыбокія веды, вучні давалі разгорнутыя цікавыя адказы на пытанні.

Пераможцы і ўдзельнікі турніру атрымалі дыплом і памятныя прызы.

Падрыхтавала і правяла турнір Квашніна І. Л.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий

Войти с помощью: