Кнiгi дзецям

20 кастрычніка ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы прайшоў агляд-гульня “Вам расці дапамог «Растишка», а паразумнець дапаможа кніжка”. На ім прысутнічалі вучні СШ №6, 3 “Б” класа.

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар правяла агляд кніжнай выставы “Маршрутамі здароўя”. Вучні пазнаёміліся з пазнавальнымі дзіцячымі энцыклапедыямі і павучальнымі мастацкімі кнігамі па здароваму ладу жыцця. Дзецям вельмі спадабаліся цікавыя казкі Таццяны Мушынскай “Пра інфекцыю і хлопчыкаў-вітамінчыкаў”, Генадзя Аўласенкі “Вася Лайдачкін у краіне Шкодных звычак” і Сержа Мінскевіча “Чароўная крыніца, ці Як навучыць дракона чысціць зубы”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі сталі актыўнымі ўдзельнікамі гульняў і конкурсаў: “Уперад на агарод!” , “Вітамінная аптэка”, “Угадай-ка!”, “Чароўны круг”, “Расці здаровым”, “Ці ведаеце вы?”. З вялікім задавальннем дзеці выканалі заданне “Усякаму вітаміну сваё месца” і разгадалі філворд “Садавіна. Агародніна. Ягады”.

Весела прайшлі аздараўленчыя хвілінкі “Вяршкі і карэньчыкі” і “Здаравячок”. У час іх вучні выконвалі разнастайныя практыкаванні для адпачынку і ўмацавання здароўя. З добрым настроем дзеці паслухалі верш Наталлі Канчалоўскай “Пра агародніну” і выканалі да яго заданне. У канцы мерапрыемства вучні замацавалі свае веды адказамі на пытанні віктарыны “Як зберагчы сваё здароўе?”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі асноўныя правілы здаровага ладу жыцця:правільнае харчаванне, рэжым дня, гігіену, заняткі фізкультурай і спортам. А дапамаглі ім добрыя сябры – кніжкі, якія заўсёды чакаюць свайго чытача.

Адказная: Ляўшыцкая І. П.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий

Войти с помощью: