Адзінай маме на свеце

12 кастрычніка ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы – філіяла №3 прайшоў майстар-клас “Адзінай маме на свеце”.

Набліжаецца светлае свята – Дзень маці.

Вобраз любімы, родны і блізкі.
Маміна імя самае лепшае,
Маміна слова найдаражэйшае.
Мама! Матуля! – чароўнае слова
Песняй ласкавай гучыць на ўсіх мовах.”

Мікола Хведаровіч

Зрабіць падарунак сваімі рукамі пажадалі вучні 2 “А” класа, ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Полацка”.

Перад тым як прыступіць да выраба святочнай паштоўкі, вядучая распавяла гісторыю ўзнікнення свята. Пажадала дзецям, каб яны шанавалі і бераглі сваіх матуль, заўседы іх радавалі, часцей усміхаліся ім.

Далей, пад кіраўніцтвам бібліятэкара, хлопчыкі і дзяўчынкі прыступілі да вырабу незвычайнай паштоўкі. Незвычайнай чаму? Таму што дзеці малявалі фарбамі на асенніх лісцях. Такія арыгінальныя паштоўкі стануць выдатным падарункам і парадуюць матуль. Застаецца толькі падпісаць самымі цёплымі пажаданнямі.

Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий

Войти с помощью: