Праменьчык дабрыні

28 верасня ў ГУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Полацкага раёна” ў рамках праграмы “Праменьчык дабрыні” для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя адбылося гучнае чытанне “Не жадаем сумаваць – будзем казку слухаць”. Бібліятэкар пачытала дзецям карысныя казкі Карнэліі Спілман – гэта творы для эмацыйнага інтэлекту: “Калі я сумую”, “Калі я адчуваю трывогу”, “Калі я шкадую”, “Калі я клапачуся пра іншых”. Дзеці з асаблівасцямі развіцця часта хвалююцца, калі аказваюцца ў новых або складаных сітуацыях. Звычайна яны не ведаюць як сябе паводзіць. Казкі вучаць спраўляцца з трывогай, нагадваюць, як клапаціцца пра іншых, што рабіць, каб не сумаваць, калі застаўся адзін і г. д.

Чытаючы кнігу разам і разглядваючы малюнкі, хлопчыкі і дзяўчынкі абмяркоўвалі ўчынкі герояў, адказвалі на пытанні бібліятэкара. А пацешныя звяркі — героі гэтай серыі кніг — паказвалі і тлумачылі, як паводзіць сябе ў розных выпадках.

Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий