Вялікі сакрэт для маленькай кампаніі

19 чэрвеня ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі ім. Я. Купалы прайшла паэтычная хвілінка “Вялікі сакрэт для маленькай кампаніі” (да 80-годдзя з дня нараджэння Юны Морыц).

На ёй прысутнічалі дзеці са школьнага лагера СШ №6.

Дзеці адправіліся ў цікавае і незвычайнае падарожжа па мору выдатных вершаў Ю. Морыц. Маршрут падарожжа праходзіў праз востраў “Юнна”, востраў “Белых рамонкаў”, архіпелаг “Вясёлых Гномаў”, мацярык “Вавёрчын”, бухту “Вясёлых Жабак”, “Кашачы мыс” і востраў “Працавітасці”.

У час падарожжа дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Ю. Морыц, прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў “Радкі чароўных вершаў”, адгадалі “Загадкі ад Гнома”. Весела і цікава прайшлі гульні: “Пазнай верш”, “Ветлівыя словы”, “Угадай песню”, “Даскажы слоўца”, “Аўкцыён вершаў”.

Дзеці здагадваліся, якія вершы належаць Ю. Морыц, дапаўнялі радкі вершаў, угадвалі назву песні, называлі ветлівыя словы. З вялікім задавальненнем дзеці разгадалі крыжаванку “Небывалая кніга” і паслухалі верш “Малінавая кошка”. У канцы мерапрыемства дзяцей чакала вясёлая і займальная забава “Складзі мазаіку”.

Адказная: Ляўшыцкая І. П.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий