Чароўныя словы Валянціны Асеевай

28 красавіка ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі ім. Я. Купалы была праведзена гульня-конкурс “Чароўныя словы Валянціны Асеевай”, прымеркаваная да 115-цігоддзя з дня нараджэння пісьменніцы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні СШ №6, 3А класа.

Бібліятэкар Кукштэль І. Я. праз мультымедыйную прэзентацыю пазнаёміла дзяцей з жыццём і творчасцю таленавітай пісьменніцы. Яна марыла стаць актрысай, але, аднойчы трапіўшы ў працоўную камуну для беспрытульных падлеткаў, зразумела, што яе сапраўднае прызванне – выхоўваць дзяцей.

Валянціна Аляксандраўна пісала для хлопчыкаў і дзяўчынак казкі, п’есы і ставіла іх разам з імі. Яна любіла прыдумваць гульні і захаплялася імі не меньш за сваіх падапечных. Менавіта па патрабаванню сваіх выхаванцаў Асеева аднесла ў рэдакцыю сваё  першае апавяданне – “Грышка”. Яе першая кніжка мае назву “Рыжы кот”.

Затым вядучая прапанавала дзецям прыняць удзел у конкурсе “Тлумачальны слоўнік”, дзе патрэбна было растлумачыць лексічнае значэнне слоў. У гульні “Знайдзі памылку” трэцякласнікі шукалі недакладнасці ва ўрыўку з апавядання “Чароўнае слова” і іх выпраўлялі. У заданні “Хто што робіць” школьнікі злучалі дзеянне з героем, каму яно належыць. Усе ўдзельнікі паказалі сябе начытанымі і дасведчанымі.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Хорошие книги всегда интересны».

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий