У Свеце кніг і ведаў

Дзіцячы аддзел бібліятэкі ім. Я. Купалы даўно сябруе з ЦКРА і Р і яго выхаванцамі. Кожны раз вельмі радасна сустракаць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя ў бібліятэцы, ведаючы, што выхад такога дзіцяці са “сваіх сцен” — гэта ўжо свята.

Так, 20 красавіка у рамках праграмы “Праменьчык дабрыні” была праведзена экскурсія для дзяцей-інвалідаў “У Свеце кніг і ведаў”.

Бібліятэкары пастараліся зрабіць сустрэчу дзяцей з кнігамі радаснай падзеяй. Маленькіх гасцей здзівіла такая вялікая колькасць кніг і маляўнічае афармленне выстаў.

У аддзеле абанемента хлопчыкам і дзяўчынкам распавялі аб правільным абыходжанні з кнігай. У чытальнай зале малых пазнаёмілі з энцыклапедыямі. Вялікае захапленне ў дзяцей выклікалі незвычайныя кнігі з тактыльнымі ўстаўкамі, дзе можна было пагладзіць шчанюка і нават дакрануцца да самога ільва. Ну і вядома ж кнігі-3Д!… Радасць і здзіўленне. Але нашы госці не толькі разглядалі кнігі, але яшчэ і адгадвалі загадкі, пазнавалі па голасе казачных герояў.

Самыя маленькія чытачы наведалі пакой пад назвай “Зялёны лужок”, дзе змаглі пагуляць з цацкамі. Напрыканцы сустрэчы вядучая прапанавала дзецям зрабіць з каляровай паперы і кардона “Птушку шчасця”.

Пакідалі бібліятэку дзеці ў добрым настроі. Кожны забраў з сабою сваю “птушку шчасця”. І мы спадзяемся, што яны назаўсёды застануцца  сябрамі кнігі.

Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий