Люстэрка гісторыі

19 красавіка ў бібліятэцы ім. Я. Купалы паўторна была праведзена інфармацыйнай гадзіны “Люстэрка гісторыі” (да 100-годдзя “Полацкага весніка”).

На ёй прысутнічалі вучні 7-х класаў СШ №6. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй газеты. За гэты час яна больш за дзясятак разоў мяняла сваю назву, ёй кіравалі людзі, для якіх яна стала часткай жыцця, камусьці яна дала пуцёўку ў вялікую літаратуру ці журналістыку.

Таксама вучні мелі магчымасць пагартць старонкі старых газет, наведаць сайт «Полацкага весніка», а таксама задумацца над пытаннем “100 год – гэта многа ці мала?”.  Расказ бібліятэкара суправаджаўся прэзентацыяй.

На памяць аб сустрэчы навучэнцы атрымалі закладкі з кароткай гісторыяй газеты, адрасам рэдакцыі і электронным адрасам.

Падрыхтавала і правяла Квашніна І. Л.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий