Мой город – Родины частица

18 красавіка ў бібліятэцы ім. Я. Купалы ў межах праграмы “Мой город – Родины частица” для вучняў 7 класаў СШ № 6 была праведзена гутарка “Загадкавыя кніжныя знакі Фрацыска Скарыны” з цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

У ходзе мерапрыемства вучні ўзнавілі свае веды аб доктары навук, вялікім асветніку Францыску Скарыне і яго дзейнасці, пазнаёміліся з узнікненнем кнігадрукавання на беларускіх землях, прагледзелі відэаролік.

Увазе слухачоў была прапанавана прэзентацыя «Тайныя знакі Францыска Скарыны», якая пазнаёміла іх з загадкавым светам таямнічых знакаў і сімвалаў у выданнях першадрукара.

Бібліятэкар расказала аб тым, што шматвекавыя даследаванні жыццядзейнасці Тытана Асветы Францыска Скарыны, сына Лукі з Полацка, вельмі шматгранныя, пазнаёміла з рознымі версіямі тлумачэння знакаў Скарыны на яго партрэце. Таксама ў ходзе гутаркі вучні выказвалі свае меркаванні аб значэнні знакаў і сімвалаў.

Мерапрыемства падрыхтавала і правяла Квашніна І. Л.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий