Дзіцячыя забавы Вялікоднага дня

17 красавіка вучні 1 “Б” і 1 “В” класаў школы №10 прымалі ўдзел у фальклорна-гульневым занятку “Дзіцячыя забавы Вялікоднага дня”, які прайшоў у дзіцячай бібліятэкі імя. Л. Талстога.

Напачатку занятка бібліятэкар Бандарэнка В. Ул. распавяла аб тым, як Вялікдзень святкавалі хрысціяне, а таксама тыя, хто жыў шмат стагоддзяў таму і верыў у Бога Сонца Ярылу. Дзеці даведаліся аб прыкметах, звязаных з гэтым днем. Адной з іх – “На Вялікдзень першы раз зязуля кукуе” нават быў прысвечаны конкурс: першакласнікі саадносілі малюнкі птушак (у тым ліку і зязюлі) з іх галасамі і спрабавалі перакласці назвы птушак, якія абуджаюцца ад калакольнага звона на Вялікдзень, з рускай мовы на беларускую.

Пасля гутаркі аб сімвалах свята – фарбаваных яйках, кулічу, пасхі з тварагу і валачобніках, дзеці даведаліся аб тым, што на Западзе не пякуць рытуальны хлеб і не фарбуюць яйкі, а шукаюць шакаладныя яйкі, схаваныя пасхальным кролікам. Гэтым сімвалам Вялікадня – яйкам і кролікам – была прысвечана казачная віктарына. Яе пытанні дзеці даставалі з кіндэр-сюрпрызаў.

Вельмі спадабаліся дзяўчынкам і хлопчыкам гульні Вялікоднага дня – “Біткі”, “Раскруці яйка”, “Знайдзі яечка” і “За дзвума зайцамі”.

Пасля занятка адбыўся майстар-клас па вырабу пасхальнага сувеніра. Пад кіраўніцтвам бібліятэкара дзеці зрабілі цыпленка, які выглядаў са шкарлупы.

Завяршылася святкаванне Вялікадня салодкім сталом: дзеці частавалі адзін аднаго фарбаванымі яйкамі, кулічом і пілі чай з самавара.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий