Сувенiр на Велiкдзень

13 красавіка, ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі ім. Я. Купалы для навучэнцаў 3-4 класаў СШ №6 і СШ №8 былі праведзены майстар-класы па вырабу «Велікоднага сувеніра».

У хрысціянскім календары адным з галоўных святаў з’яўляецца Вялікдзень.

Спачатку дзеці з цікавасцю праслухалі гісторыю пра яго ўзнікненне. Даведаліся шмат павучальнага і пазнавальнага з жыцця Ісуса Хрыста.

Потым пазнаёміліся з узорамі велікодных сувеніраў. Кожны змог выбраць той, які спадабаўся больш за ўсіх. З энтузіязмам прыступілі да працы. Па шаблоне дзеці выразалі аснову выраба. А далей, выкарыстоўваючы творчую фантазію, пастараліся зрабіць яго яркім, маляўнічым і каларытным.

Атрымаўшы задавальненне ад выкананай працы, у канцы мерапрыемства ўсе прынялі ўдзел у невялікай выставе-конкурсе.

Падрыхтавала: С. У. Спірыдовіч.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий