Звон «Бухенвальдского набата»

11 красавіка ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі ім. Я. Купалы быў праведзены ўрок гісторыі “Асвенцым, Майданэк, Трасцянец… Нельга забыць!”, прымеркаваны да Міжнароднага дня вызвалення вязняў канцлагераў. На ім прысутнічалі вучні 6А класа СШ №6.

У пачатку мерапрыемства прагучала песня “Бухенвальдскі набат”. Бібліятэкар расказала дзецям пра ўзброенае паўстанне вязняў канцлагера Бухенвальд, якое адбылося менавіта 11 красавіка 1945 года.

Даведаўшыся пра наступленне саюзных войскаў, гітлераўцы аддалі загад аб фізічным знішчэнні зняволеных. Вязні абяззброілі і захапілі ў палон ахоўнікаў, узялі ў свае рукі кіраўніцтва лагерам. Такім чынам яны выратаваліся ад смерці. На жалобным мітынгу вязні Бухенвальда розных нацыянальнасцяў далі клятву:  “Мы спынім барацьбу толькі тады, калі апошні фашысцкі злачынец прадстане перад судом народаў.”

І такі суд адбыўся. Міжнародны ваенны трыбунал ў Нюрнбергу ў 1946 г. вынес прысуд і гітлерызму і сістэме канцлагераў у Германіі як злачынству супраць чалавечнасьці. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра гісторыю жыцця вядомага польскага і яўрэйскага пісьменніка Януша Корчака. Ён разам са сваімі выхаванцамі з дзіцячага дома быў спалены ў печах канцлагера Трэблінка. Нацысты палічылі іх злачынцамі толькі за тое, што дзеці, як і ен сам, нарадзіліся ў яўрэйскіх сем’ях. Хлопчыкі і дзяўчынкі не ведалі навошта іх вязуць у канцлагер, а Януш Корчак ведаў. Нямецкі афіцэр пазнаў старога доктара і прапанаваў яму застацца. Корчак адмовіўся пакінуць дзяцей і адправіўся разам з імі насустрач смерці.

Напрыканцы мерапрыемства школьнікі паслухалі ўрывак з паэмы Роберта Раждзественскага “Рэквіем”. Да мерапрыемства была падрыхтавана книжная выстава “Мы помнім”.

Адказная: Кукштэль І. Я.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий