Секреты здоровья

11 красавіка ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі ім. Я. Купалы прайшла пазнавальная гадзіна “Смачныя і карысныя сакрэты здароўя” (да Сусветнага дня здароўя). На ёй прысутнічалі вучні С/Ш №6, 3 “В” класа.

Адным з галоўных правілаў здаровага ладу жыцця з’яўляецца правільнае і рацыянальнае харчаванне – крыніца здароўя, сілы, бадзёрасці і прыгажосці, якое мае вялікае значэнне ў жыцці чалавека.

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала дзецям пра здаровае харчаванне, пазнаёміла з рэжымам харчавання, значэннем вітамінаў для арганізма.

Дзеці прынялі актыўны ўдзел у гульнях і конкурсах: “Я выбіраю…”, “Карысна – шкодна”, “Дзе жывуць вітаміны?”, “Знайка”, “Хто хутчэй?”.

З вялікім задавальненнем дзеці выканалі заданне “Садавіна. Агародніна. Ягады” і адгадалі “Вітамінныя загадкі”.

У канцы пазнавальнай гадзіны дзеці адказалі на пытанні віктарыны “Сакрэт чароўнай піраміды”.

Дзеці даведаліся шмат новага, цікавага і пазнавальнага пра вітаміны і прадукты харчавання, назвалі прадукты, карысныя для здароўя і шкодныя, прыгадалі казкі, героямі якіх з’яўляюцца прадукты харчавання, паслухалі “Правілы здаровага харчавання”.

Адказная : Ляўшыцкая І. П.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий