Твае першыя кніжкі па-беларуску

23 сакавіка ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі ім. Я. Купалы ў рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі прайшоў агляд-гульня “Твае першыя кніжкі па-беларуску”.

На ім прысутнічалі вучні СШ №8, 2 “В” класа.

У пачатку мерапрыемства маленькія чытачы з вялікім задавальненнем паслухалі лічылкі, скорагаворкі, пацешкі, вершы на роднай мове. Затым адгадалі “Загадкі казачнай хаткі” і адказалі на пытанні віктарыны “Найлепшы знаўца казак”.

У час хвілінкі-адпачынкі вучні прынялі актыўны ўдзел у гульні-імітацыі “Героі любімых кніг”. Дзеці выконвалі адпаведныя рухі, называлі героя і кнігу. Добры настрой у хлопчыкаў і дзяўчынак выклікалі небыліцы “Гэта праўда ці мана?”.

У час гульні “Знайдзі прыказку ў размове” дзеці ўспомнілі прыказкі і прымаўкі.

У канцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з новымі беларускімі кнігамі.

Адказная: Ляўшыцкая І. П.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий