Гульня-віктарына ў фiлiале №3

У дзіцячым аддзеле бібліятэкі ім. Я. Купалы працягваецца Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

Так, 21 сакавіка, была праведзена гульня-віктарына “Каб не яны, не вось гэтыя, зоркія звонкія дзеці!”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Карнея Іванавіча Чукоўскага (Мікалай Іванавіч Карнейчукоў — сапраўднае імя паэта). На мерапрыемства былі запрошаны вучні СШ № 8, 3”В” класа.

Бібліятэкар з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі пазнаёміла дзяцей з жыццём і творчасцю пісьменніка, адзначыла, што на казках знакамітага паэта выраслі іх таты і мамы. Вершы Карнея Чукоўскага заўсёды пакідаюць незабыўнае ўражанне на ўсіх, хто мае задавальненне іх чытаць.

Гасцей вельмі ўразіла тое, што Карней Іванавіч быў журналістам, літаратурным крытыкам, перакладчыкам і літаратуразнаўцам, і не марыў пісаць казкі і вершы для дзяцей. Але вось аднойчы захварэў яго маленькі сын і, жадаючы палегчыць пакуты малога, Чукоўскі стаў на хаду складаць і расказваць яму казку пра Кракадзіла Кракадзілавіча. Так і з’явілася першая казка, якая называлася “Кракадзіл”. Вось такія нечаканыя павароты часам здараюцца ў жыцці!

Маленькія чытачы актыўна адказвалі на пытанні прапанаванай віктарыны “Хто уважлівы”, адгадвалі казку па ўрыўку, працягвалі фразы, пазнавалі героя па ўчынку. Жадаючымі была разыграна сцэнка: ўрывак з казкі «Тэлефон», якая вызвала многа радасці і смеху. Прыемна было адзначыць добрае веданне вершаў Карнея Чукоўскага ўсімі ўдзельнікамі гульні.

Таксама бібліятэкар прадставіла дзецям кніжную выставу “Цудоўны свет Карнея Чукоўскага”. Напрыканцы свята маленькія чытачы з задавальненнем паглядзелі мультыплікацыйны фільм “Ваня і кракадзіл”.

Адказны: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий