Гравюры Францыска Скарыны
17 сакавіка ў бібліятэцы ім. Я. Купалы ў межах праграмы “Мой город – Родины частица” для вучняў 8 і 9 класаў СШ № 3 была праведзена арт-гадзіна «Чароўнае святло гравюраў Францыска Скарыны» з цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
У час арт-гадзіны навучэнцы пазнаёміліся з гравюрай, як відам графічнага мастацтва. Прагледзеўшы відэаролік, яны даведаліся аб тым, што гравюры бываюць двух відаў: высокага і глыбокага друку, што мастацтва гравюры заключаецца не ў адбітку, а ў вырабе арыгінала, з якога затым можна зрабіць любую колькасць копій. Асабліва іх зацікавіў фрагмент з відэафільма, у якім паказваецца працэс вырабу гравюры на дрэве. Увазе слухачоў была прапанавана прэзентацыя «Гравюры Францыска Скарыны», якая пазнаёміла іх з загадкавым светам гравюрных выяваў першадрукара.
Бібліятэкар расказала аб тым, што гравюры кніжных выданняў Ф. Скарыны — найбольш раннія ілюстрацыйныя гравюры ў славянскім друку. Яны вызначаюцца высокімі вартасцямі, іх упрыгожваюць сюжэтнатэматычныя і прыкладныя па свайму прызначэнню ілюстрацыі, якія вылучаюцца арыгінальнасцю кампазіцый і сюжэтаў, майстэрствам гравіравання і рэалізмам.
Францыск Скарына першым выкарыстаў ілюстрацыю як сродак дапамагчы чытачу глыбей і паўней зразумець літаратурную крыніцу, ясней уявіць сабе герояў кнігі, успрыняць яе змест.
Мерапрыемства падрыхтавала і правяла Квашніна І. Л.