Мерапрыемства да Дня Канстытуцыі

10 сакавіка ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі – актуальны дыялог “Сябруем з законам” у рамках творчай праграмы “Абарані правы дзіцяці”. На ім прысутнічалі вучні 4Б класа СШ №8.

Бібліятэкар расказала дзецям пра гісторыю дзяржаўнага свята. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб тым, што з’яўленне незалежнай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь — з’яўляецца заканамерным этапам гістарычнага развіцця.

Канстытуцыя 1994 года засведчыла станаўленне незалежнай краіны. Трывалым падмуркам нашай Канстытуцыі з’яўляюцца Статуты Вялікага Княства Літоўскага, па якім на працягу трох стагоддзяў жылі нашы продкі.

Вядучая распавяла і пра канцлера Льва Сапегу, пад кіраўніцтвам якога быў напісаны і прыняты Статут 1588 г. Ён за свае грошы выдаў Статут, таму што разумеў: краіна магутная тады, калі жыве па мудрых і строгіх законах. Таксама дзеці даведаліся пра Канстытуцыі Савецкага часу.

Вучням цікава было даведацца пра тое, што дзяржаўная ўлада ў нашай краіне падзяляецца на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Кожная з іх самастойная, але яны ўзаемадзейнічаюць паміж сабой і ўраўнаважваюць адна адну.

Адказная: Кукштэль І. Я.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий