Сусветны дзень кошак
1 сакавіка — гэта не толькі першы дзень вясны, але яшчэ і Сусветны дзень кошак. У многіх краінах свету ў гэты дзень гаспадары пухнатых гадаванцаў ладзяць для іх сапраўднае свята.
У рамках праграмы «У гармоніі з прыродай» у дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы для вучняў 4А і 4В класаў СШ №8 было праведзена мерапрыемства — форум-асарці «Мяккія лапкі, а ў лапках кіпцюрыкі».
На ім дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, даведаліся, як яго адзначаюць у розных кутках нашай планеты. З вялікай цікавасцю яны праслухалі легенду пра Вялікага Ката і яго краіну Мурлындзію.
Здолеўшы адказаць на ўсе «каціныя» пытанні, атрымалі запрашэнне ў гэтую выдатную краіну. Але спачатку школьнікі зрабілі з паперы ў тэхніцы арыгамі невялічкія сувеніры — маленькіх кацянят. Прыбыўшы на месца, хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з законамі і запаведзямі краіны. А таксама атрымалі каштоўную інфармацыю аб тым, як правільна даглядаць за коткамі.
Мерапрыемства прайшло цікава і пазітыўна.