Агляд-гульня “Казачная вясёлка”
27 лютага ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Я. Купалы прайшоў агляд-гульня “Казачная вясёлка”.
На ёй прысутнічалі вучні СШ №8, 2 “В” класа. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з беларускімі народнымі і аўтарскімі казкамі. Затым дзеці адправіліся ў падарожжа па чароўнай Краіне Казак. Там іх чакалі цікавыя гульні: “Апішы героя”, “Назаві казку” і “Хто адправіў тэлеграму?”.
У час гульняў вучні прыгадвалі свае любімыя беларускія казкі, апісвалі герояў, па ўрыўку называлі казкі. З задавальненнем дзеці адгадвалі “Казачныя загадкі” пра герояў беларускіх народных казак, прынялі актыўны ўдзел у віктарыне “Знаўцы казак”.
У канцы мерапрыемства дзеці паслухалі казку Алены Масла “Цудадзейныя лекі”.
Адказная: Ляўшыцкая І. П.