Мова — душа народа

21 лютага да Дня роднай мовы ў бібліятэцы імя Я. Купалы працавала паэтычнае фае “Вобразная, вольная, пявучая…”

Шануй чужое аж да пакланення,

Сваё любі да самазабыцця.

                                           Пятро Бітэль

Мова — душа народа, векавая  памяць  многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы — няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці. Ці доўга пражыве дрэва, калі ў яго абсякуць карані? Якім стане чалавек, калі ў яго забяруць родную мову? І сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, абараняць яе ад ворагаў і крыўдзіцяляў.

Вось  чаму многія беларускія пісьменнікі звяртаюцца да нас, беларусаў, каб мы не цураліся роднага слова, а штодня размаўлялі на роднай беларускай мове. Не засталася ўбаку і наша бібліятэка: на працягу дня ў яе фае гучалі беларускія вершы і песні, гучала беларуская мова і на мерапрыемствах, якія праводзіліся бібліятэкарамі чытальнага зала і дзіцячага аддзела (“Хросны бацька беларускага кнігадрукавання”, “Любі, шануй, ведай роднае слова”).

Для чытачоў быў падрыхтаваны разгорнуты  агляд літаратуры “Дзiвосны скарб беларусаў”: вершы, проза, навукова-папулярная  літаратура і інш.

Чытачы мелі магчымасць пагартаць старонкі кніг, паслухаць мастацкія творы, пагутарыць на роднай мове.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий