Далучыць да роднага слова
21 лютага ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы ў рамках індывідуальнай творчай праграмы “Далучыць да роднага слова” прайшла гульня-падарожжа “Любі, шануй, ведай роднае слова” (да Міжнароднага дня роднай мовы). На ёй прысутнічалі вучні С/Ш №6, 5 “А” класа.
Беларускі народ мае багатую скарбніцу вершаў, апавяданняў, казак і іншых твораў. Выдатныя пісьменнікі Беларусі ўмела перадалі любоў да Радзімы, прыгажосць беларускай прыроды, цікавы жывёльны свет. Яны захавалі і данеслі да нас родную мову.
У пачатку мерапрыемства вучні разгадалі крыжаванку “Родная мова” і адправіліся ў займальнае падарожжа па неабсяжнай Краіне Мовазнавіі, уладарка якой – спадарыня Мова. Там іх чакала віктарына “Моўныя скарбы роднага краю”, якую яны паспяхова выканалі. Весела прайшло спаборніцтва “Гэтыя цікавыя загадкі”. Вучні праявілі кемлівасць і адгадалі ўсе загадкі.
Затым дзеці сталі актыўнымі ўдзельнікамі гульні “Мудрыя дарадцы”. Вучні знаходзілі прапушчаныя словы і аднаўлялі прыказкі. Шмат увагі і ведаў спатрэбілася для выканання задання “Рэбусы для эрудытаў”. У час літаратурнага конкурса “Вершаў любімых радкі” дзеці чыталі вершы на роднай беларускай мове. На працягу гульні-падарожжа праходзілі моўныя хвілінкі “На мове роднай размаўляю”. У канцы мерапрыемства вучні пазнаёміліся з кніжнай выставай “Чарадзеі роднага слова”.
Адказная: Ляўшыцкая І. П.