125-летний юбилей Толкиена

19 студзеня ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы адбылася гутарка-абмеркаванне “Неверагодны, нечаканы, незабыўны Толкін”, прысвечаная 125-гадоваму юбілею пісьменніка.

На ёй прысутнічалі вучні 6 А класа СШ №8. Вядучая расказала дзецям пра жыццё і творчасць класіка англійскай літаратуры. Яшчэ ў школьныя гады Джон Толкін вывучыў англасаксонскую, сярэднявечную англійскую, гоцкую, іспанскую, старажытную ісландскую, фінскую мовы. Ён у арыгінале чытаў эпічную паэму «Беавульф», напісаную на англасаксонскай мове, сярэднявечныя ангельскія паэмы, фінскі эпас «Калевала», вёў школьныя дыскусіі на гоцкай. Старажытныя мовы былі галоўнай цікавасцю юнага Толкіна. Разам з імі ён вывучаў міфалогію, эпасы і паданні, якія захоплівалі яго ўяўленне. Адначасова з гэтым Рональд, карыстаючыся граматыкай старажытных моў, пачаў прыдумляць свае мовы і пісаць на іх вершы.

У 30 год Джон Толкін стаў самым маладым прафесарам англасаксонскай мовы і літаратуры Оксфардскага ўніверсітэта і зарабіў рэпутацыю аднаго з самых таленавітых філолагаў. Аднак сусветна вядомым пісьменнікам ён стаў пасля таго, як напісаў казку “Хобіт” і раман “Валадар кольцаў”. Кніга стала культавай сярод моладзі многіх краін. Толкін стварыў жанр фэнтэзі ў тым выглядзе, у якім мы ведаем яго сёння. Хлопчыкі і дзяўчынкі таксама даведаліся пра тое, што першая галівудская экранізацыя “Хобіта” была створана ў 1966 годзе рэжысерам Джынам Дэйчам.

Дзеці мелі магчымасць паглядзець урыўкі з фільмаў, знятых рознымі рэжысёрамі ў розныя гады.

Адказная: Кукштэль І. Я.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий