Кніга і кніжнасць у Полацку

19 студзеня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы ў межах праграмы “Мой город – Родины частица” для вучняў СШ № 6 быў праведзены вусны часопіс “Кніга і кніжнасць у Полацку” з цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з развіццём кнігадрукавання на Полаччыне ў розныя гістарычныя эпохі.

Кніга — сапраўды геніяльнае адкрыццё чалавецтва. Яна належыць да тых вынаходстваў, якія (як, напрыклад, кола і пакарэнне агню) не маюць сабе роўных і ніколі не знікнуць з чалавечай цывілізацыі. Аб значэнні кнігі, яе складаным шляху да чалавека ў свеце і ў Беларусі і даведаліся вучні з першай старонкі вуснага часопіса. Другая старонка пазнаёміла дзяцей са старажытнымі помнікамі пісьменства, з працэсам стварэння рукапіснай кнігі ў Полацку.

На наступнай старонцы часопіса размяшчалася інфармацыя аб тым, які шлях прайшла кніга ў 16–18 стагоддзях, аб друкарнях, якія дзейнічалі ў Полацку, кнігах, якія там выдаваліся, пра людзей, якія займаліся друкарскай і выдавецкай дзейнасцю ў тыя часы.

Наступная старонка часопіса была прысвечана сучаснаму стану кнігадрукавання і кнігавыдавецкай дзейнасці ў горадзе. Вучні пазнаёміліся з дзейнасцю «Полацкага кніжнага выдавецтва», пагарталі кнігі з серыі «Спадчына Полацкай зямлі”, якія былі прадстаўлены на выставе. З цікавасцю праслухалі інфармацыю аб дзейнасці выдавецтва Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра і яго выданнях. Апошняя старонка запрасіла дзяцей да гульні “Састаў прымаўку”, а пасля яны мелі магчымасць пагартаць кнігі, якія былі прадстаўлены на выставе. Расказ бібліятэкара суправаджаўся прэзентацыяй «Шлях кнігі да чалавека».

Мерапрыемства падрыхтавала і правяла Квашніна І. Л.

 

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий