Пазнавальная гадзіна ў філіяле №3

4 студзеня, напярэдадні свята Нараджэння Хрыстова, ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы для вучняў са школьнага лагера СШ №6, была праведзена пазнавальная гадзіна “Пра Нараджэнне Ісуса і Блакітную зорку”.

Вядучая распавяла дзецям біблейскую гісторыю нараджэння Ісуса Хрыста. Значэнне гэтай падзеі вельмі вялікае. Святкуючы гэты дзень, хрысціяне радуюцца з’яўленню на свет Збавіцеля. І нават з таго самага часу вядзецца новае летазлічанне.

Хлопчыкі і дзяўчынкі таксама даведаліся аб тым, што ноч з 6 на 7 студзеня лічыцца самай галоўнай у годзе. Гэта Калядная куцця. Што такое куцця? Чаму на святочным стале павінна быць дванаццаць страў? Аб усіх гэтых і іншых калядных атрыбутах і пазнаёміла вядучая сваіх маленькіх гасцей.

Гэта дзіўная пазнавальная гутарка нагадала ўсім, што справы міласэрнасці патрэбны нам заўсёды, а не толькі ў святочныя дні. Бо Хрыстова зорка, якая асвятляе шлях усякай добрай справе, свеціць заўжды і ніколі не згасне.

У канцы мерапрыемства школьнікі праглядзелі кліп і паслухалі песню  «З Калядамі!»

Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий