Каляда ў філіяле №3

5 студзеня ў дзіцячы аддзел бібліятэкі імя Янкі Купалы завіталі хлопчыкі і дзяўчынкі са школьнага лагера СШ №8 на зімовыя забавы “Прыехала Каляда”. Праводзілі іх старэйшыя навуковыя супрацоўнікі Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я Наталля Аляксандраўна Шыпіла і Станіслаў Ігаравіч Сілкоў.

Яны расказалі праз мультымедыйную прэзентацыю пра гісторыю ўзнікнення, традыцыі і абрады свята. Дзеці даведаліся пра паходжанне слова “каляды”, Першую куццю, 12 страў на стале, а таксама пра варожбы.

Каляды без калядоўшчыкаў – што зіма без снегу. Гэтаму вяселаму гурту былі рады ў кожнай хаце. Адкрывалі прадстаўленне звездары, якія хадзілі з прыгожаю  звяздою-сонцам. Так ушаноўвалася сонца, дзякуючы якому абуджалася жыццё. Вадзілі калядоўшчыкі “казу” з “мядзведзем”. У жывел пераапраналіся самыя здатныя да скокаў хлопцы-жартаўнікі. Нашы продкі верылі, што “каза” бароніць ад бяды і прыносіць багаты ураджай. Вадзіў яе дзед-павадыр. Ен сімвалізаваў продкаў, якія заўседы дапамагаюць у добрых справах. Калядоўшчыкі спявалі песні, жадаючы гаспадарам здароў’я, багацця  і добрага настрою на ўвесь год. Быў сярод калядоўшчыкаў і хлопец-механоша, які збіраў і насіў пачастункі, на якія не скупіліся шчодрыя гаспадары.

Напрыканцы мерапрыемства вядучыя правялі з дзецьмі рухавую гульню “Каза”.

Адказная: Кукштэль І. Я.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий