Выстава творчых работ у фiлiале №3
З 29 лістапада ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы праходзіць выстава творчых работ дзяцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі “Усе мы розныя і ўсе мы падобныя”.
У экспазіцыі выхаванцаў ЦКРА і Р больш за 20 работ. Тэхніка выканання — самая разнастайная: папера-пластыка, жывапіс, фларыстыка, працы з ніткай, з прыродным матэрыялам. Выстава творчых работ Цэнтра карэкцыі стала традыцыйнай для нашай бібліятэкі, і ўжо ў каторы раз дзеці паказалі на што яны здольныя!
Запрашаем ўсіх жадаючых наведаць нашу бібліятэку і акунуцца ў цудоўны свет, які створаны асаблівымі дзеткамі. Звярніце ўвагу на гэтыя творчыя работы, якія ствараюць добры настрой і дапамагаюць зразумець галоўнае ў нашым жыцці.
Дарэчы, на працягу наступнага месяца, адбудзецца дабрачынная 3Д-акцыя “Рабі добрыя справы”. Гэта магчымасць падарыць свята дзецям, заклікаць нашых чытачоў да дабра, спагадлівасці і міласэрнасці.
Кожны жадаючы можа прыняць удзел у акцыі — ад вас патрабуецца самае малое — падарыць кнігу дзецям-інвалідам.
Адказная: Татарчук Н. В.