Інтэрнэт: сакрэтаў няма!
17 лістапада ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы было падрыхтавана і праведзена пазнавальная гадзіна «Інтэрнэт: сакрэтаў няма!» для вучняў 4 «Г» класа СШ №8.
Дваццаць першае стагоддзе — стагоддзе інфармацыйных тэхналогій. Дзякуючы інтэрнэту чалавецтва мае магчымасць атрымліваць любую інфармацыю ў любы час і ў любой кропке зямнога шара, размаўляць адзін з адным, не выходзячы з дому і многае іншае.
У пачатку дзеці прайшлі курс маладога праграміста, пазнаёміўшыся ў гульнявой форме з «Камп’ютарным букваром» і асвоіўшы асновы камп’ютарнай пісьменнасці. Потым ім трэба было засвоіць тэрміналогію, каб стаць прасунутым карыстальнікам інтэрнэту. Ну, а далей было самае цікавае. Кожная група атрымала сваё адмысловае заданне: падабраць з фонду бібліятэкі неабходны матэрыял па вызначанай тэме, каб потым размясціць яго на бібліятэчным сайце. З энтузіязмам усе ўзяліся за працу. Эксперты, вывучыўшы і прааналізаваўшы сабраны матэрыял, засталіся задаволеныя выкананай работай.
У канцы адбылася дыскусія на тэму «Карысць або шкоду прыносіць інтэрнэт». Мерапрыемства прайшло на пазітыве.
Падрыхтавала: С. У. Спірыдовіч.