Адкуль бяруцца Гразнулі?
3 і 4 лістапада ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі-філіяла №3 імя Янкі Купалы прайшла гульня-віктарына “Адкуль бяруцца Гразнулі?”.
На ёй прысутнічалі дзеці са школьнага лагера С/Ш №8 і №6.
Дзеці адправіліся ў цікавае і займальнае падарожжа ў горад Чысціні і Парадку. Першым прыпынкам на іх шляху была станцыя Гразнулька. На гэтай станцыі дзеці даведаліся пра асноўныя правілы гігіены, пагулялі ў гульню “Гэта я, гэта я”.
Далей вучні адправіліся ў горад Гультайск. Тут яны пазнаёміліся з “Правільным рэжымам дня”. Вельмі ўважліва паслухалі вершы Барыса Захадэра “Пеця марыць” і Уладзіміра Маякоўскага “Што такое добра і што такое дрэнна?”.
На наступнай станцыі Угадайка дзеці выканалі заданне “Прыказкі і прымаўкі пра чысціню”, адказалі на пытанні віктарыны “Чаму?”. З вялікім задавальненнем адгадалі “Загадкі Майдадыра” і пазнаёміліся з “Правіламі Майдадыра”.
Апошні прыпынак – горад Чысціні і Парадку. Вучні атрымалі пісьмо ад міс Гігіены і паслухалі яе парады. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Чысціня – заклад здароўя”.
Адказная: Ляўшыцкая І. П.