Інфармацыйная гадзіна ў філіале №3

Інфармацыйная гадзіна “Вучыся беражлівым быць”На тэму што такое энергазберажэнне і энергазахавальны лад жыцця размаўлялі 2 лістапада ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы на інфармацыйнай гадзіне “Вучыся беражлівым быць”.

На мерапрыемстве прысутнічалі дзеці са школьнага лагера СШ №6. Вучням была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя, праз якую яны пазнаёміліся з відамі электрастанцый, энергаўжываннем у сям’і.

Школьнікі даведаліся, што такое парніковы эфект і якую небяспеку ен прадстаўляе для навакольнага свету.

Інфармацыйная гадзіна “Вучыся беражлівым быць”Бібліятэкар расказала аб тым, як можна знізіць энергазатраты ў хатніх умовах: як варта карыстацца бытавой тэхнікай, навошта ўцяпляць вокны і дзверы, эканомна расходваць гарачую і халодную ваду, зберагаць цяпло і наогул беражліва адносіцца да прыроды.

Хочацца спадзявацца, што інфармацыйная гадзіна не прайшла дарма, дзеці зразумелі як важна валодаць навыкамі беражлівасці і якія будуць наступствы, калі бяздумна расходаваць энергарэсурсы.

Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий