Казка гуляе па свеце

Гульня-падарожжа "Казка гуляе па свеце"Ці ёсць такі чалавек на зямлі, які не любіць казкі — гэты дзіўны свет цудаў і чараўніцтва? Свет, дзе птушкі і звяры ўмеюць гаварыць, дзе дабро змагаецца са злом, дзе ёсць абрус-самобранка, боты-скараходы, дыван-самалёт і многае іншае, свет, які вабіць і зачароўвае нас.

Вось і хлопчыкі і дзяўчынкі са школьнага лагера СШ №3, прыйшоўшы 1 лістапада ў дзіцячы аддзел бібліятэкі імя Янкі Купалы, адразу ж акунуліся ў чароўны свет казкі.

Дзеці прынялі ўдзел у гульні-падарожжы «Казка гуляе па свеце». Але не так проста аказалася ў яе патрапіць. Для пачатку іх чакалі выпрабаванні: лесвіца загадак, прыступкі-букварэнькі, чароўная крыжаванка, з якімі яны з поспехам справіліся. І вось у руках тыя выдатныя кнігі, дзе жывуць казкі. Але і тут удзельнікаў гульні чакаў сюрпрыз: хтосьці пераблытаў літары ў назвах. Неабходна тэрмінова іх аднавіць! З энтузіязмам усе ўзяліся за працу і выдатна справіліся.

Гульня-падарожжа "Казка гуляе па свеце"Потым пры дапамозе цуда-дрэва дзеці даведаліся, хто можа стаць героем казкі. Скончылася падарожжа па казачнай краіне інсцэніроўкай вядомай казкі «Курачка Раба», але на новы лад. Натхнёныя, з добрым настроем, на пазітыве пакідалі школьнікі сцены бібліятэкі, не забыўшыся ўзяць з сабой кнігі пра прыгоды казачных герояў.

Падрыхтавала: С. У.Спірыдовіч.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий