День Матери в филиале №3

День Матери в филиале №313 кастрычніка ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі-філіяла №3 імя Янкі Купалы прайшоў майстар-клас “Мая мама – лепшая ў свеце”, прымеркаваны да Дня маці.

Зрабіць падарунак сваімі рукамі пажадалі вучні 4 “В”класа, СШ№8. Перад тым як прыступіць да выраба святочнай паштоўкі, вядучая распавяла гісторыю стварэння свята. Пажадала дзецям, каб яны шанавалі і бераглі сваіх матуль, таму, што ніхто ў жыцці не любіць іх так, як мама. Пройдзе час і яны заўважаць, што ўсе, чаго дамагліся ў жыцці, атрымалася дзякуючы маме. Яе цёпламу, ненадакучліваму, іншы раз проста непрыкметнаму ўдзелу.

Далей пад кіраўніцтвам бібліятэкара маленькія чытачы, здзіўляючы сваёй фантазіяй і ўменнямі, зрабілі сваімі рукамі арыгінальную святочную паштоўку, і для гэтага не спатрэбілася шмат матэрыялу і інструментаў: клей, нажніцы, каляровая папера, кардон — вось асноўнае. Застаецца толькі падпісаць самымі цёплымі пажаданнямі. Гэтыя сімпатычныя паштоўкі стануць выдатным падарункам і парадуюць матуль.

День Матери в филиале №3Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий