Калі ласка ў бібліятэку

Экскурсія-гульня “Калі ласка ў бібліятэку”5 кастрычніка вучні 1“А” класа СШ №6 здзейснілі сваё першае невялікае падарожжа ў дзіцячы аддзел бібліятэкі-філіяла № 3, дзе прынялі ўдзел у экскурсіі-гульне “Калі ласка ў бібліятэку”.

Дапытлівыя вочкі і вушкі маленькіх чытачоў так і наровяць убачыць і пачуць тое, што яны ніколі не бачылі і не чулі. І самае галоўнае для бібліятэкара не выпусціць такі момант — прапанаваць дзецям менавіта тое, што зацікавіць іх і выклікае любоў да кнігі.

У час экскурсіі дзеці пазнаёміліся з дзеючымі выставамі, з маляўніча аформленымі новымі кніжкамі. Даведаліся, што ў бібліятэцы ёсць два аддзяленні: абанемент і чытальная зала. Бібліятэкар паведаміла што, для таго, каб хутка знайсці патрэбную кнігу, яна павінна стаяць на сваім месцы. Іншымі словамі можна сказаць, што кожная кніга мае свой домік і кватэру — стэлаж і палічку. Таксама вядучая распавяла аб правілах паводзін чытачоў, правілах карыстання бібліятэкай. Каб праверыць, як запомніліся правілы, бібліятэкар прапанавала маленькім гасцям пагуляць: задавала пытанні ў вершаванай форме. Напрыклад:

Вам спадабалася карцінка

На старонцы нумар пяць.

Можна вырываць старонку

І карцінку выразаць?

Нязменна такое апытанне дадае вясёлага настрою і дзеці з задавальненнем адказваюць: можна, ці нельга. Перад развітаннем бібліятэкар пажадала дзецям наведваць бібліятэку разам з бацькамі  як мага часцей.

Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий