Праграма “Праменьчык дабрыні”
29 верасня бібліятэкар дзіцячага аддзела бібліятэкі імя Янкі Купалы-філіяла №3 наведала выхаванцаў ЦКРА і Р з цікавым гульнявым мерапрыемствам, у рамках праграмы “Праменьчык дабрыні”, – ліцэй для малых “Мы з кнігай адкрываем свет”.
У час мерапрыемства дзеці з абмежаванымя магчымасцямі пазнаёміліся з новымі яркімі дзіцячымі кнігамі, пазнавальнымі энцыклапедыямі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем адгадвалі хто, або што адлюстравана на карцінке. Адказвалі на наводзячыя пытанні.
Таксама маленькія ўдзельнікі распавядалі аб сваіх любімых літаратурных героях, якіх пазнавалі на старонках кніг.
У другой частцы сустрэчы вядучая прапанавала зрабіць з каляровай паперы і кардона падарунак сваім блізкім “Чароўная цукерка”. Напрыканцы мерапрыемства ўжо стала добрай традыцыяй пакідаць кнігі ўсім жадаючым, хто не можа сам наведаць бібліятэку.
Адказная: Татарчук Н. В.