Бібліяпадарожжа “Спазнай мір з кнігай”
Ужо стала добрай традыцыяй у верасні запрашаць навучэнцаў школ на мерапрыемствы ў гонар Дня бібліятэк. Вось і гэты год не стаў выключэннем.
13 верасня ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы адбылося бібліяпадарожжа “Спазнай мір з кнігай” для вучняў 4 «Б» класа СШ №6.
Разам з добрымі і разумнымі кнігамі дзеці адправіліся пазнаваць свет. Першы прыпынак хлопчыкі і дзяўчынкі здзейснілі ў Акадэміі ветлівых Навук, дзе пабывалі на ўроку, прысвечаным ветлівым словам. На прыкладзе нядбайнага мядзведзя яны даведаліся, як не трэба паступаць, змаглі знайсці правільнае рашэнне праблем, якія ўзнікаюць у паўсядзённым жыцці.
Далей для іх гасцінна расчыніла дзверы школа светлафорных ведаў. Разам дзеці здолелі адказаць на пытанні дарожнай віктарыны, пагуляць у гульню «Правільна — няправільна», знайсці больш бяспечны шлях у школу. Атрыманыя веды тут жа былі ўжытыя на практыцы.
Спазнаючы свет з кнігай, вучні адначасова вучыліся і беражлівым адносінам да навакольнага асяроддзя. Серыя кніг пра беражлівасць і эканомію ім у гэтым вельмі дапамагла. Выконваючы розныя тэставыя заданні, адгадваючы загадкі, слухаючы рэкамендацыі, навучэнцы ўзбагацілі свой кругагляд, даведаліся шмат новага і цікавага.
Але найбольшую зацікаўленасць выклікалі ў хлопчыкаў і дзяўчынак кнігі аб прафесіях. Кожны жадаючы мог пабываць у ролі кухара і скласці меню для школьнай сталовай на адзін дзень, пры гэтым правільна выбраўшы прадукты.
На такой пазітыўнай ноце і скончылася мерапрыемства. Атрымаўшы чарговую «порцыю» ведаў і зарад станоўчых эмоцый, навучэнцы пакінулі бібліятэку.
Падрыхтавала: Спірыдовіч С.У.