Урок ведаў у бібліятэцы
1 верасня ў бібліятэцы–філіяле №2 ім. А. Герцэна прайшоў урок ведаў “У першы цудоуны дзянёк верасневы” для 7 класа СШ №2.
Дзяцей павіншавалі з 1-ым верасня, пажадалі ім добрых адзнак і атрымання новых карысных ведаў.
Бібліятэкар Сездзіна Юлія прадставіла прэзентацыю “Радзіма Беларусь”, з яе і пачалося падарожжа па нашай краіне. Дзецям паведалі, чым славіцца Беларусь. Разам успомнілі краін-суседзяў і як мірна мы з імі жывем. Вучні ўсвоілі народную мудрасть “Сонца на усіх адно, Зямля адна, трымайся сваей хаты, беражы свой гонар, не бяры чужое!” і паабяцалі заўжды яе прытрымлівацца.
Закончылася падарожжа цікавымі звесткамі пра беларускую прыроду і Белавежскую пушчу. Затым вучням была прадстаўлена кніжная выстава “Мастацтва беларускай кнігі” з навінкамі пра Беларусь і яе знакамітых людзей.