Беларусь ў маім сэрцы

1 верасня, ў рамках краязнаўчай праграмы “Мая Полаччына”, для вучняў “8 Б” і 8 “В” класаў СШ № 16 было праведзена віртуальнае падарожжа “Беларусь ў маім сэрцы”, каб яшчэ раз нагадаць гісторыю роднага края, сустрэцца з таямніцамі і цудамі беларускай зямлі.

Краязнаўчай праграмы “Мая Полаччына”Дзеці пазнаёміліся с прэзентацыйным ролікам аб краіне, пачулі шмат цікавай інфармацыі аб Беларусі як еўрапейскай дзяржаве.

“Сінявокая” – так вельмі часта называюць нашу родную краіну. Усюды мы бачым непаўторныя краявіды, з душы вырываецца мелодыя Ігара Лучанка на словы Якуба Коласа “Мой родны кут”. Цудоўная песня дапамагла стварыцць асаблівую атмасферу захаплення прыгажосцю роднай прыроды.

Дзеці завочна пабывалі на Нарачы, Браслаўскіх азёрах. Падзівіліся, што за Міёрамі знаходзіцца куток некранутай прыроды – балота Ельня, самае вялікае верхавое балота ў Беларусі і адно з найбуйнейшых у Еўропе, яно ўзвышаецца над мясцовасцю на 8 метраў. Ельня – гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння.

Краязнаўчай праграмы “Мая Полаччына”Беларусь – гэта таксама краіна замкаў, палацаў, цэркваў. Дзеці ўбачылі Мірскі замак, палац Радзівілаў у Нясвіжы, замкі ў Навагрудку, Лідзе, Гродна, Сафійскі сабор і Спаса-Праабражэнскую царкву ў Полацку з унікальнымі фрэскамі 11 стагоддзя.

Цікавасць у дзяцей вызвалі віктарыны “Знатакі роднага краю, “Ці ведаеш ты гісторыю Полацка”. Дзе б мы ні апынуліся, заўсёды будзе адчуванне моцнай сувязі з родным краем.

                                   О беларусь, мая калыска,

                                   Жыццё маё, прытулак мой,

                                   Згарачаю любоўю нізка

                                   Схіляюся перад табой.

Падрыхтавала і правяла Глушкова Т. А.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий