Выстава-гульня “Казачная азбука”

9 жніўня ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі-філіяла №3 імя Янкі Купалы прайшла выстава-гульня “Казачная азбука”. Выстава-гульня “Казачная азбука”На ёй прысутнічалі дзеці са школьнага лагера С/Ш №6.

Прысвечана мерапрыемства беларускай народнай казцы.

Казкі… Вясёлыя і сумныя, гарэзлівыя і страшныя, доўгія і зусім кароткія. Казкі абуджаюць у нас цікаўнасць, бударажаць уяўленне, развіваюць назіральнасць і кемлівасць. Яны асуджаюць зло, прагнасць, жорсткасць, услаўляюць смеласць, рашучасць, дабрыню.

Выстава-гульня “Казачная азбука”У час мерапрыемства дзеці адправіліся ў чароўнае падарожжа ў Краіну Казак. Там іх чакалі цікавыя і займальныя конкурсы: “Казка пачынае казацца”, “Казачная тэлеграма” і “Адгадай казку”. З вялікім задавальненнем дзеці працягвалі пачатак казкі, прыдумвалі сваю канцоўку, здагадваліся, хто з казачных герояў “адправіў” тэлеграму, дапаўнялі назвы казак. Затым дзеці адказалі на пытанні віктарыны “У свеце казак”, дзе паказалі свае веды беларускіх народных казак.

У канцы мерапрыемства дзеці перагарнулі старонкі сваіх любімых кніг і склалі “Казачную азбуку”.

Адказная: Ляўшыцкая І. П.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий