Пазнавальны турнір «Мая Радзіма – Беларусь»
Пазнавальны турнір «Мая Радзіма – Беларусь» прайшоў 9 жніўня ў дзіцячай бібліятэцы ім. Л. Талстога для дзяцей са школьнага лагера СШ №1. Турнір складаўся з чатырох тураў.
І тур – «Прырода Беларусі» (аб раслінным і жывельным свеце нашай краіны, рэках і азерах, прыродных запаведніках);
ІІ тур – «Гісторыя Беларусі» (аб жыцці і дзейнасці нашых славутых землякоў – Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сімеоне Полацкім і інш);
ІІІ тур – «Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны» (аб героях і падзеях вялікай айчыннай вайны на Беларусі і ў Полацку);
IV тур – «Сучасная Беларусь» (аб гарадах, музеях, найбуйнейшых прадпрыемствах і фестывалях нашай краіны).
Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўдзельнічалі ў турніры, яны з задавальненнем адказвалі на ўсе пытанні бібліятэкара Сідарэнка Л. У., і паказалі добрыя веды геаграфіі і гісторыі сваей краіны.