Вандроўкі з У. І. Ягоўдзікам
10 чэрвеня ў бібліятэцы-філіяле № 8 для вучняў школьнага лагера СШ № 16 быў праведзены літаратурны вечар “Вандроўкі з У. І. Ягоўдзікам”, прысвечаны 60-годдзю з дня нараджэння.
У. І Ягойдзік – вядомы беларускі пісьменнік, аўтар многіх пазнавальных кніг, шчыры абаронца ўсяго жывога на зямлі. Дзяцей чакалі “Займальныя вандроўкі са звярамі і птушкамі” па кнізе “Лясныя таямніцы”. Кніга напісана для дзяцей, цікава, займальна, даступна, мае проста фантастычныя фотаздымкі. Дзеці сустрэліся з рознымі звярамі, птушкамі беларускіх лясоў на старонках кнігі, з цікавасцю ўдзельнічалі ў віктарыне. Прэзентацыя толькі ўзмацніла ўражанне ад кнігі.
Пазнаёміліся дзеці і з кнігай “Год-карагод”. Піша Ягойдзік і пра птушак, і пра расліны, і пра дрэвы. Шмат цікавага даведаліся і пра кветкі, і пра ягады, і пра грыбы.
Дзяцей чакала і забаўляльная праграма, у якой удзельнічалі ўсе жадаючыя:
- дапішы параўнанні;
- зялёныя загадкі;
- конкурс красвордаў.
“Шлях Рагвалода” – так называецца яшчэ адна кніга на гістарычную тэму, прысвечаную нашаму мінуламу. У кнізе размешчаны “Аповесць пра князёўну Рагнеду”, “Аповесць пра Ўсяслава Чарадзея”.
Дзеці падзяліліся ўражаннямі ад кніг Ягоўдзіка, задумаліся над пытаннем, чаму вучаць яго творы.
Кнігі пісьменніка – гэта зварот да ўсіх, каб кожны і ўсе мы разам навучыліся шанаваць і берагчы родную прыроду штодзённа і з адказнасцю. Тады прырода яшчэ не раз здзівіць, падорыць шмат запамінальных сустрэч, калі мы да яе будзем ставіцца спагадліва, з дабром.
Адказны: Глушкова Т. А.