Аўкцыён ведаў

Пачаліся летнія канікулы – самыя доўгачаканыя і самыя любімыя. Дзіцячы аддзел бібліятэкі імя Янкi Купалы заўсёды з нецярпеннем чакае сваіх чытачоў і сяброў, каб разам адпачываць, гуляць, цікава праводзіць вольны час.

Аўкцыён ведаў “Полезные и вредные жвачки, конфеты, шоколадки”6 чэрвеня  бібліятэкар Наталля Татарчук  правяла аўкцыён ведаў “Полезные и вредные жвачки, конфеты, шоколадки”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні школьнага лагера СШ №3. Спачатку бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення цукерак. Маленькіх гасцей вельмі здзівіла, што першыя цукеркі лічыліся лекавым сродкам, і таму прадаваліся толькі ў аптэках.

Аўкцыён ведаў “Полезные и вредные жвачки, конфеты, шоколадки”Далей, у працэсе мерапрыемства, бібліятэкар разам са школьнікамі разбіралася ці сапраўды так шкодныя, ці, наадварот, карысныя гэтыя прысмакі. Вядучая паказала электронныя прэзентацыі: “Шоколад: вред или польза?”, “Жвачка: жевать – не жевать”. Дзеці з задавальненнем разважалі на салодкую, смачную тэму: адказвалі на пытанні аўкцыёна,  дзяліліся сваімі меркаваннямі. У выніку параўнання довадаў усе прыйшлі да высновы, што сур’ёзных прычын, каб адмаўляць сабе ва ўжыванні смачнасцей, няма. Толькі трэба памятаць, што ва ўсім неабходна мера.  Ну і вядома ў канцы мерапрыемства ўсе атрымалі салодкія прызы — цукеркі!

Аўкцыён ведаў “Полезные и вредные жвачки, конфеты, шоколадки”Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий