«Вясёлая азбука» ў бібліятэцы ім. Я. Купалы

Штогод 24 траўня ва ўсіх славянскіх краінах адзначаюць Дзень славянскага пісьменства і культуры і ўслаўляюць стваральнікаў славянскай азбукі святых Кірылы і Мяфодзія.

"Вясёлая азбука" ў бібліятэцы ім. Я. Купалы23 мая дзіцячы аддзел бібліятэкі імя Янкі Купалы гасцінна расчыніў свае дзверы для вучняў 4 «А» класа СШ №6 і запрасіў на пазнавальную праграму «Вясёлая азбука», прысвечаную гэтай даце.

Пачалося ўсё з пытання: «Адкуль да азбука прыйшла?». Каб адказаць на яго, дзецям давялося адправіцца ў мінулае. Пры дапамозе «машыны часу» яны даведаліся пра існаванне прадметнага ліста, адзін з якіх паспрабавалі прачытаць, пабываўшы на прыёме ў персідскага цара Дарыя.

"Вясёлая азбука" ў бібліятэцы ім. Я. КупалыЗатым уважліва вывучалі піктаграфію – ліст з малюнкамі. Крыху пазней — пісалі словы, выкарыстоўваючы глаголіцу. А дзякуючы кірыліцы здолелі правільна скласці з розных слоў прыказкі пра кнігу і чытанне. Падарожжа прайшло цікава і займальна. Шмат новага і карыснага даведаліся хлопчыкі і дзяўчынкі, пабываўшы на мерапрыемстве. Падрыхтавала: С. У. Спірыдовіч.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий