Мову родную, край свой любіце!

Вэб-вандроўку «Мову родную, край свой любіце!» правяла 16 мая ў дзіцячай бібліятэцы ім. Талстога бібліятэкар Сідарэнка Л. В. з вучнямі 6 «Б» класа школы №10.

Мову родную, край свой любіце!Мерапрыемства было прысвечана Беларусі. Бібліятэкар расказала аб гісторыі і культуры нашай краіны, яе сучасным становішчы, прыгажосці роднай прыроды, апетай у творах беларускіх паэтаў, і зачытала вершы аб Беларусі Коласа, Купалы, Багдановіча.

Дзеці паглядзелі фрагменты відэафільма «Архітэктурныя шэдэўры Беларусі» і даведаліся шмат цікавага аб Сафійскім саборы і Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку, аб Мірскім замку і палацавым ансамблі ў Нясвіжы, аб палацы Румянцавых–Паскевічаў у Гомелі і аб Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску.

Скончылася мерапрыемства паказам кніг аб Полацку і Беларусі.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий