Экалагічнае падарожжа «Музей па імені Зямля»

Вясна — час абуджэння прыроды, абнаўлення Зямлі. Менавіта ў вясновыя дні ўвесь свет задумваецца пра каштоўнасць і крохкасць нашай планеты, аб асцярожным да яе стаўленні і праблемах экалогіі. Дзень Зямлі, Гадзіна Зямлі, дзень водных рэсурсаў, дзень лясоў, дзень клімату, дзень рэк — вось няпоўны пералік сусветных дат экалагічнага календара за вясновы перыяд.

Экалагічнае падарожжа «Музей па імені Зямля»Экалагічнае падарожжа «Музей па імені Зямля», якое прайшло ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы 5 мая ў рамках праграмы па экалагічным выхаванні «Стань сябрам прыродзе», аб’яднала ў сабе ўсе значныя міжнародныя падзеі гэтай пары года.

Ні для каго не сакрэт, што чалавека ў любым узросце цягне на ўлонне прыроды. Кожны з нас час ад часу марыць апынуцца ў лесе або на беразе вадаёма. Але мы, гарадскія жыхары, не заўсёды можам гэта ажыццявіць. Часткова праблему вырашаюць музеі прыроды, у ліку якіх Полацкі прыродна-экалагічны музей.

Экалагічнае падарожжа «Музей па імені Зямля»Экспазіцыя музея прымушае задумацца пра тое, дзе і як знайсці гармонію чалавека з навакольным светам флоры і фаўны. Экалагічнае падарожжа з навучэнцамі 8 «В» класа СШ №8 правяла вядучы навуковы супрацоўнік музея Святлана Аляксандраўна Сверж. Праз прэзентацыю, паказ відэафільма былі закрануты важныя праблемы экалогіі, аховы навакольнага асяроддзя, удзел кожнага ў важнай справе захавання спрадвечнасьці планеты. Падрабязна прайшла размова, прымеркаваная да 30-годдзя Чарнобыльскай катастрофы.

Адказная: Табунова А. У.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий