Да светлага свята Вялікадня

27 красавіка. Да светлага свята Вялікадня ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы для вучняў 3-х і 4-х класаў СШ №8 былі праведзены майстар-класы, на якіх яны сваімі рукамі зрабілі велікодныя сувеніры.

Майстар-класы ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы Спачатку была праведзена размова на тэму «Адкуль Вялікдзень да нас прыйшоў». Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення гэтага свята, даведаліся, што з’яўляецца яго сімвалам і чаму. Потым разгледзелі прапанаваныя варыянты велікодных вырабаў і кожны змог выбраць той, які спадабаўся больш за ўсё. Да працы прыступілі з энтузіязмам. Кожны стараўся прыкласці максімум намаганняў, каб яго велікодны сувенір атрымаўся арыгінальным і непаўторным.

Майстар-класы ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы            Майстар-класы ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы

У канцы занятку была арганізавана выстава. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі велізарнае задавальненне і з добрым настроем вярталіся дадому.

Майстар-класы ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы Падрыхтавала: С. У. Спірыдовіч.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий