Аперацыя “Баявік” у Полацку
24 сакавіка. Аперацыя “Баявік” у Полацку — так назвала сваю экскурсію экскурсавод Нацыянальнага агенцтва па турызму Сяргеенка Наталля. Гэтая экскурсія падрыхтавана з нагоды беларускага фэсту экскурсаводаў, які ўжо 7 год запар праводзяць беларусы. Ён праводзіцца да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў.
Напярэдадні Вялікадня Наталля Алегаўна прадставіла слухачам малавядомыя старонкі гісторыі Полакца у частцы канфесіяльнай палітыкі, якая адбывалася у 20-я гады 20 стагоддзя.
А менавіта аперацыя “Баявік” 1922 года, калі праводзілася татальнае адабранне каштоўнасцей у храмах і манастырах усіх канфесій, сбор сродкаў да галадамору 1922 года.
Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з цікавымі фактамі, убачылі цікавыя фотаздымкі, паслухалі цікавы аповед — вынік вялікай працы экскурсавода.