Са шчодрай “Сярэбранай табакеркі”

21 красавіка ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі-філіяла №3 імя Янкі Купалы ў рамках індывідуальнай творчай праграмы па папулярызацыі беларускай кнігі “Далучыць да роднага слова” прайшла гутарка-знаёмства “Са шчодрай “Сярэбранай табакеркі” (да 130-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі). На ёй прысутнічалі вучні С/Ш №6, 6 “А” класа.

Гутарка-знаёмства “Са шчодрай “Сярэбранай табакеркі”Змітрок Бядуля – класік беларускай літаратуры, празаік, паэт. Адзін з заснавальнікаў нацыянальнай дзіцячай літаратуры. Рэдактар першага беларускага часопіса для дзяцей “Зоркі”, аўтар тэарэтычных і крытычных артыкулаў па пытаннях дзіцячай літаратуры і школьнага навучання. Для дзяцей пісаў займальна, ярка, шчодра наследуючы традыцыі беларускага дзіцячага фальклору, далучаючы дзетак да найбагацейшых скарбаў роднай мовы.

Гутарка-знаёмства “Са шчодрай “Сярэбранай табакеркі”Бібліятэкар расказала дзецям пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, пазнаёміла з яго кнігамі “Сярэбраная табакерка”, “Дзень добры!”, “Салавей” і інш.

Гутарка-знаёмства “Са шчодрай “Сярэбранай табакеркі”Дзеці прачыталі вершы “Вясной”, “Мае забавы”, “Гаспадарка”, “Дудачка” і “Сняжынкі”. У час пазнавальных хвілінак “Цікава ведаць” вучні даведаліся пра паходжанне псеўданіма — Змітрок Бядуля, пра назву часопіса “Зоркі”, паслухалі першы надрукаваны твор З. Бядулі “Пяюць начлежнікі”. Затым дзеці разгадалі крыжаванку “Родная мова” і адказалі на пытанні віктарыны “Пясняр роднага краю”.

Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Змітрок Бядуля – дзецям”.

Адказная: Ляўшыцкая І. П.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий