Карабель, поўны добрай фантазіяй
15 красавіка ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы была праведзена гутарка-гульня «Карабель, поўны добрай фантазіяй», прысвечаная 85-гадоваму юбілею пісьменніка Віталя Коржыкава.
Прысутнічалі вучні 5 »А» класа СШ №6. Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка. Калі Віталю Коржыкаву было шэсць гадоў, яго бацьку расстралялі, а мама была рэпрэсавана і выйшла з лагера, калі сын стаў дарослым. Выгадавалі хлопчыка сваякі, а ён усё жыццё заставаўся ім удзячным. Бо гадаваць сына «ворагаў народа» патрэбна была смеласць.
Стаўшы дарослым, Віталь Цітавіч працаваў настаўнікам у школе, карэспандэнтам газеты, але затым крута памяняў сваё жыццё. Ён здзейсніў сваю дзіцячую мару і стаў мараком. Ён убачыў шмат цікавага: і вясёлага, і трагічнага. Яму хацелася расказаць пра свае падарожжы, і ён пачаў пісаць вершы і апавяданні для дзяцей.
Хлопчыкі і дзяўчынкі паслухалі песню «Медуза». Затым дзеці паглядзелі мультфільм «Весёлое мораплавание Солнышкина» і паўдзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай самай знакамітай кнізе пісьменніка. Віталь Коржыкаў сваімі творамі вучыць дзяцей сябраваць, дапамагаць людзям, якія трапілі ў бяду, быць шчырым і добрым.
Адказная: Кукштэль І. Я.