Сустрэча “Байка беларуская” у В/Ч 5530

28 сакавіка бібліятэка ім. А. Герцэна адсвяткавала 120-годдзе з дня нараджэння беларускага байкапісца Кандрата Крапівы літаратурнай сустрэчай “Байка беларуская” у В/Ч 5530.

Сустрэча “Байка беларуская” у В/Ч 5530Загадчыца бібліятэкай Г. Маслоўская праз мультымедыйную прэзентацыю распавяла гаворку пра гісторыю ўзнікнення байкі ў старажытнай Грэцыі, першага байкапісца Эзопа, француза Лафантэна, рускіх паэтаў Ламаносава, Трэдіякоўскага, Сумарокава, С. Міхалкова. Многія беларускія аўтары развілі гэты жанр сваёй творчасцю. Сярод іх: А. Абуховіч, Ф. Багушэвіч, Я. Купала, Я.Колас, М. Багдановіч, Н. Гілевіч.

Самым знакамітым аўтарам беларускіх баек з’яўляецца Кандрат Крапіва. Для яго баек характэрная калючая і з’едлівая манера, нават злёгку здзеклівы стыль. Трэба адзначыць, што сатыра баек Крапівы вельмі спецыфічная і шмат у чым адлюстроўвае погляды савецкай эпохі. Байкі аўтарства Крапівы характэрныя больш не павучальным і дыдактычным характарам, а хутчэй каларытнасцю і яркасцю слова. Нават псеўданім пісьменніка сведчыць аб накіраванасці яго творчасці менавіта на байкі: крапіва – колецца і раздражняе, але ў той жа час простая, зразумелая і знаемая народу, а акрамя таго, гаючая, як і самі байкі.

Сустрэча “Байка беларуская” у В/Ч 5530Прысутныя з задавальненнем паслухалі байкі К. Крапівы  “Дыпламаваны баран”, “Рак”, “Махальнік Іваноў” ў выкананні ваеннаслужачых. Цікавасць да жанру байкі з цягам часу не змяншаецца, народ любіць гэты жанр. Як не змяншаецца і цікавасць паэтаў да яе. Чаму? А таму, што і наша мова, і нашы пачуцці, думкі ў байцы можна выказаць, жыва, цікава, з гумарам. І гэта блізка беларусу. Менавіта гэта даказалі сваімі выступленнямі госці, запрошаныя на сустрэчу – полацкія паэткі Раіса Цітова і Кацярына Сідаровіч. Аўтарскія байкі сталі адкрыццём для слухачоў  і вызвалі шмат прыемных хвілін. Слухачы атрымалі зарад бадзёрасці і гумару.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий