Бібліяквэст «Дзе вучаць на чараўніка?»
23 сакавіка для дзяцей з школьнага лагера СШ №8 быў праведзены бібліяквэст «Дзе вучаць на чараўніка?». Дзеці сталі ўдзельнікамі цікавых і займальных падзей.
У дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы працягваецца свята кнігі. Пачалася гульня з пастаноўкі канкрэтнай задачы для ўдзельнікаў квэста — знайсці схаваныя скарбы. Для гэтага неабходна сабраць пяць рознакаляровых далонек, якія і пакажуць месца, дзе знаходзіцца «скарб». Каб сабраць усе далонькі разам, трэба правільна адказаць на пытанні крыжаванкі, адгадаць загадкі і даведацца пра назву кнігі, адшукаць патрэбную энцыклапедыю, сабраць пазл і прачытаць зашыфраваную фразу.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем узяліся за справу. Ім не цярпелася хутчэй адшукаць усе пяць далонек.
Калі далонькі былі сабраныя, усе дружна кінуліся шукаць месца, якое паказвае месцазнаходжанне «скарбу». Колькі радасці, захаплення і пазітыву атрымалі дзеці, шукаючы скарбы.
З добрым настроем пакідалі школьнікі сцены бібліятэкі.
Падрыхтавала: С. У.Спірыдовіч.