Героям книг посвящается

Падчас канікул заўсёды паўстае пытанне дзе цікава, карысна і весела правесці вольны час. 22 сакавіка ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы працягваецца свята кнігі. Героям книг посвящаетсяКожны жадаючы можа знайсці сабе занятак для душы. Ў бібліятэцы была праведзена гутарка “Героям книг посвящается”. На ёй прысутнічалі вучні кадэцкага вучылішча.

Героям книг посвящаетсяБібліятэкар Вышынская С. П. расказала, што традыцыя ставіць помнікі літаратурным героям налічвае не адно дзесяцігоддзе. Увекавечаны ў метале ці камені Том Соер, Гекльберы Фін, Робін Гуд, Пінокіа, Русалачка, Муму, Бім і многія іншыя. У Чыкага, дзе жыў Фрэнк Баўм, разбіты невялікі парк Краіны Оз, які ўпрыгожаны фігуркамі герояў кнігі. Героям книг посвящаетсяДа мерапрыемства была падрыхтавана выстава кніг, прысвечаная персанажам, пра якіх расказвала вядучая. Усе яны адносяцца да рускай і сусветнай літаратуры і любімы мільёнамі чытачоў.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны “Литературный каламбур”, дэманструючы свае веды і эрудыцыю. Напрыканцы дзеці паглядзелі прэзентацыю “Помнікі героям кніг”.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий